30 сакавіка спецыялістамі Валожынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра быў арганізаваны і праведзены семінар-нарада «Як распазнаць сэксуальны гвалт над дзецьмі» з удзелам начальніка Валожынскага раённага аддзела Следчага камітэта, урача-акушэра-гінеколага УАЗ «Валожынская ЦРБ», намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх Валожынскага райвыканкама.
Таксама сумесна са спецыялістамі быў прапрацаваны Нацыянальны механізм аказання дапамогі непаўналетнім, пацярпеўшым ад сэксуальнага гвалту і эксплуатацыі.





