Пад дэвізам Спазнай прыгажосці свайго рэгіёну, галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама запрашае ўсіх прыняць удзел у конкурсе «Міншчына турыстычная 85».
Калі праводзіцца конкурс — з 4 па 14 красавіка 2023 года
Як прыняць удзел
- Сфатаграфавацца на фоне славутасці Вашага рэгіёна;
- Падзяліцца фатаграфіяй на сваёй асабістай старонцы ў Instagram з апісаннем дадзенага аб'екта;
- Паставіць хэштэг #минщина туристическая 85;
- Прыйсці ў Палац спорту для ўдзелу ў розыгрышы
Для таго, каб атрымаць запрашэнне на выставу-кірмаш Вам неабходна зарэгістравацца на сайце tourexpo.by
Дзе і калі розыгрыш
14 красавіка 2023 г. на міжнароднай вясенняй выставе-кірмашы турыстычных паслуг «Адпачынак-2023» у Палацы спорту, пр-т Пераможцаў, 4
Якія падарункі — сертыфікаты на наведванне аквапарку, катанне на каньках, картынгах, язда на конях.


