Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Гадзіна здароўя «Мой выбар - здароўе»

04.04.2023

Здароўе - самае каштоўнае, што ёсць у чалавека, яно даражэй любога багацця. Нездарма прыказка абвяшчае: «Грошы страціў – нічога не страціў. Час страціў - шмат страціў. Здароўе страціў - усё страціў» Таму вельмі важна з самага дзяцінства беражліва ставіцца да свайго здароўя.

4 красавіка ў Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшла гадзіна здароўя «Мой выбар – здароўе». Мерапрыемства было праведзена для вучняў 8-га класа гімназіі №1. Бібліятэкар расказала пра значэнне здаровага ладу жыцця, яго каштоўнасці, пра яго ролю ў жыцці кожнага чалавека. У ходзе мерапрыемства абмяркоўваліся такія шкодныя звычкі як курэнне, алкаголь, наркаманія. Для навочнага азнаямлення былі падрыхтаваны тэматычныя выставы кніг і перыядычных выданняў «Здароўе – каштоўны дар», «Стоп, наркотык!», відэапрэзентацыя «Шкодныя звычкі».

У ходзе праведзенага мерапрыемства дзеці атрымалі неабходныя веды, уменні, навыкі па здаровым ладзе жыцця і, мы спадзяемся, будуць выкарыстоўваць іх у паўсядзённым жыцці.

04 04 23 61 1

04 04 23 61 1

Задайте вопрос