5 красавіка ў ДУ «Валожынская цэнтральная раённая бібліятэка» прайшла дыялогавая пляцоўка «Расія Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс».
У працы пляцоўкі прынялі ўдзел Лоўчая Наталля Паўлаўна, дырэктар ДУ «Валожынскі краязнаўчы музей», Ціганіна Таццяна Фёдараўна, старшыня савета Валожынскай раённай арганізацыі ветэранаў, Нахай Сняжана Барысаўна, старшыня Валожынскага раённага аб'яднання прафсаюзаў.
Супрацоўнікамі музея была падрыхтавана і прадэманстравана прэзентацыя «Гарады-пабрацімы Валожына».
У заключэнне быў праведзены кароткі агляд кніг, прадстаўленых на выставе «Дзве дзяржавы – лёс адзiн».


