У Iвянецкай гарпасялковай бібліятэцы прайшла конкурсная праграма «Мы будзем казкі пазнаваць, жартаваць, адгадваць, гуляць». Удзельнікі мерапрыемства не толькі сустрэліся з любімымі героямі казак, але і праверылі наколькі памятаюць гэтыя казкі. Быў праведзены конкурс «Адгадай героя казкі», літаратурная віктарына «Па дарогах казак». Завяршылася мерапрыемства праглядам відэароліка «Нашы любімыя казкі».


