Самымі эмацыйнымі і непасрэднымі наведвальнікамі Валожынскага краязнаўчага музея з'яўляюцца выхаванцы дзіцячых дашкольных устаноў.
4 і 5 красавіка для дзяцей дзіцячага сада №2 «Вясёлка» г.Валожына быў праведзены музейны занятак – падарожжа «Птушкі і хвастатыя». Падчас віртуальнага падарожжа па таямнічых сцяжынках вясновага лесу дашкольнікі сустрэліся з буйнымі насельнікамі Налібоцкай пушчы: зубром, аленем, ласём, бурым мядзведзем, рыссю і інш. Выявы жывёл былі прадстаўлены на прыгожых анімацыйных малюнках.
Далей падарожжа працягнулася па экспазіцыі «Прырода Налібоцкай пушчы». Дашкольнікі з вялікай цікавасцю разглядалі пудзілы насельнікаў ляснога царства, знаёміліся з іх звычкамі і асаблівасцямі.



