3 і 4 красавіка на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г.Валожын прайшлі спаборніцтвы па летнім мнагабор'і комплексу «Здароўе» сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, размешчаных у сельскай і гарадской мясцовасці. Выніковыя месцы размеркаваліся наступным чынам:
Сельская мясцовасць
1 месца - ДУА «Суднікоўская сярэдняя школа»
2 месца - ДУА «Пяршайская сярэдняя школа»
3 месца - ДУА «Яршэвіцкая сярэдняя школа»
Гарадская мясцовасць
1 месца - ДУА «Сярэдняя школа № 1 горада Валожына»
2 месца - ДУА «Гімназія №1 горада Валожына»
3 месца - ДУА «Сярэдняя школа № 2 горада Валожына»
Віншуем пераможцаў і прызёраў спаборніцтваў!





