Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень карысных саветаў «Карысныя парады ад МНС»

07.04.2023

6 красавіка ў Вішнеўскай сельскай бібліятэцы быў праведзены Дзень карысных саветаў «Карысныя парады ад МНС».

Бібліятэкар Жвірко Алена Генадзьеўна расказала аб правілах паводзін у лесе, на вадзе, на дарозе, аб правілах абыходжання з агнём, з электрапрыборамі. Як правільна дзейнічаць пры ўзнікненні небяспечнай сітуацыі, успомнілі пра нумары тэлефонаў экстраных служб.

У завяршэнне мерапрыемства дзеці з цікавасцю сабралі пазл «Залатыя правілы карыстання газам у побыце». Усе ўдзельнікі мерапрыемства атрымалі тэматычныя брашуры: «Карысныя парады ад МНС», «Не падпальвай сухую траву!», «Не гуляй з электрычнасцю!».

07 04 23 33 1

07 04 23 33 1

Задайте вопрос