Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Абмяркоўваем пасланне: Генадзь Каспяровіч, дырэктар ААТ «Агра-Дубінскае»

07.04.2023

- Эканоміка кожнай краіны моцная не толькі сваёй прамысловай вытворчасцю, але і развітой сельскай гаспадаркай. І работнікі АПК Валожыншчыны ўносяць свой дастойны ўклад у моц нашай дзяржавы і яе харчовую бяспеку. Дакладна кажа лідар краіны, нам трэба спадзявацца толькі на сябе і працаваць кожнаму з поўнай аддачай. Яшчэ хачу сказаць, што я салідарны з Прэзідэнтам у пытаннях парадку і дысцыпліны, гаспадарскага падыходу да справы. Будзе парадак на месцах - і ў краіне ўсё складзецца добра. Вяскоўцы як ніхто іншы ведаюць, што без стваральнай працы не дамагчыся поспеху. Упэўнены, аграрыі забяспечаць поўную харчовую бяспеку нават ва ўмовах эканамічных санкцый. У сельскіх працаўнікоў заўсёды хапае спраў і клопатаў. Тут заўсёды патрэбны і працоўныя рукі, і свежыя ідэі. Прыязджайце да нас у сельскую мясцовасць, пранікніцеся любоўю да роднай зямлі, станьце яе сапраўднымі гаспадарамі – і яна абавязкова адплаціць вам сваім шчодрым ураджаем. Кажу гэта не па чутках, а з асабістага досведу.

valozhin.by

Задайте вопрос