Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Экалагічная акцыя «Домік для шпака»

10.04.2023

Кожны год уся планета 1 красавіка адзначае Міжнародны дзень птушак. Аснову гэтай падзеі паклала падпісанне Міжнароднай канвенцыі аб ахове птушак у 1906 годзе. Па традыцыі ў гэты час у чаканні птушак развешваюцца шпакоўні.

У нашай школе з 01.04.2023 па 07.04.2023 года прайшла акцыя «Домік для шпака», удзельнікамі якой сталі навучэнцы нашай установы і іх бацькі.

Бацькам і дзецям было прапанавана прыняць удзел у «птушыных клопатах» і дапамагчы шпакам пабудаваць для іх утульныя домікі – шпакоўні. З якой радасцю і гонарам дзеці прыносілі домікі для птушак, зробленыя сумесна з бацькамі. Усе шпакоўні размешчаны на тэрыторыі парку Вішнеўскага СДК. Вельмі хочацца верыць, што шпакоўні спадабаюцца птушкам, яны хутка заселяцца ў свае новыя «кватэры» і будуць радаваць сваім дзівосным спевам нас не адзін дзень

vishnevo.volozhin-edu.gov.by

Задайте вопрос