З 30 сакавіка па 30 красавіка 2023 года на тэрыторыі вобласці праходзіць абласны месячнік бяспекі ў сельскай гаспадарцы.
Мабільная група райвыканкама ў рамках месячніка забеспячэння бяспечных умоў працы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення веснавых палявых работ наведала шэраг сельгасарганізацый раёна, каб аказаць практычную і метадычную дапамогу наймальнікам у забеспячэнні выканання заканадаўства аб ахове працы, прафілактыцы вытворчага траўматызму арганізацый АПК.

Праведзены маніторынг сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна філіял «Валожынскае» агракамбінат «Дзяржынскі», ААТ «Суднікаўскі» і КУП «Сівіца».

Члены мабільнай групы азнаёміліся з дакументацыяй па ахове працы, станам тэхнікі, на мехдвары пагутарылі з работнікамі. У гутарцы з аграрыямі асабліва падкрэслівалася, што кожны пункт правілаў – не чыйсці капрыз, а неабходнасць, безумоўнае выкананне якой прапісана крывёю.

У ходзе маніторынгу вывучалі пытанні навучання работнікаў па ахове працы, правядзення інструктажоў па ахове працы, забяспечанасць работнікаў спецыяльнай вопраткай, выпуск на лінію тэхнікі, правядзення медаглядаў і інш. Недахопы, варта сказаць, знайшліся ўсюды: дзесці нязначныя (яны ліквідаваны адразу ж у ходзе праверкі), а дзесці, каб давесці справу да розуму, аграрыям яшчэ прыйдзецца пастарацца. У планах мабільнай групы – наведванне ўсіх сельгасарганізацый раёна, бо, як кажуць, лепш перастрахавацца і быць гатовым да любых сітуацый, бо кошт памылкі занадта высокі.


