12 красавіка 2023 года ў Валожынскім краязнаўчым музеі прайшоў інтэрактыўны музейны занятак «Пералётныя птушкі – веснікі вясны» з майстар-класам для выхаванцаў ДУА «Дзіцячы сад № 3 «Пралеска» г.Валожына» ў рамках тэматычнага тыдня птушак.
Хлопцы наведалі выставу «Пералётныя і зімуючыя птушкі», пазнаёміліся з мультымедыйнай прэзентацыяй «Веснікі вясны», пагулялі ў рухомую гульню «Птушкі зімуюць. Птушкі пералётныя», з цікавасцю паглядзелі відэаролік пра звычкі белых буслоў. Завяршальны этап заняткаў быў творчым. Хлопцы прынялі актыўны ўдзел у майстар-класе па вырабе птушаня - бусляня.


