Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Жыццё і смерць за агароджай канцлагера. Трасцянец

12.04.2023

11 красавіка ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. Ён усталяваны ў памяць аб інтэрнацыянальным паўстанні ў Бухенвальдзе. У гэты дзень 1945 года вязні захапілі канцлагер і ўтрымлівалі яго да прыходу саюзных войскаў.

Асвенцым, Заксенхаўзен, Дахаў, Равенсбрук, Майданек, Трэблінка - гэтыя і многія іншыя месцы на карце Еўропы былі ператвораны ў гады Другой сусветнай вайны ў жорны смерці, прылады масавага фізічнага знішчэння людзей.

Толькі на тэрыторыі Беларусі налічвалася больш за 260 канцэнтрацыйных лагераў. Найбольш буйныя з іх знаходзіліся ў Мінску - у раёне Нямігі і Трасцянцы, а таксама ў Азарычах, Гомелі, Полацку, Бабруйску. У іх былі знішчаныя звыш 1,4 млн чалавек.

Трасцянец - месца самага масавага знішчэння людзей на тэрыторыі Беларусі і ўсяго былога СССР у гады нямецка-фашысцкай акупацыі. Ён уваходзіць у лік васьмі найбуйнейшых лагераў масавага знішчэння ў Еўропе ў гады Другой сусветнай вайны.

Да гэтай даты супрацоўнікамі Валожынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі было праведзена мерапрыемства «Жыццё і смерць за аграджай канцлагера. Трасцянец». Слухачамі на мерапрыемстве былі навучэнцы ДУА «Валожынскі сельскагаспадарчы каледж». На мерапрыемстве дэманстраваўся відэафільм «Канцлагер Трасцянец. Канвеер смерці».

Задайте вопрос