З 8 красавіка па 15 красавіка 2023 года ва ўсіх лясгасах Мінскай вобласці пройдзе добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу», ініцыятарам якой традыцыйна выступае Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь
У гэтым годзе акцыя «Тыдзень лесу» будзе праходзіць ужо ў 16-ы раз і прысвечана Году міру і стварэння.
Галоўныя мэты акцыі - захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне ўвагі грамадскасці да вырашэння агульнадзяржаўных задач у сферы ўзмацнення экалагічнай, эканамічнай і сацыяльнай ролі лясоў.
Падчас акцыі ўдзельнікі змогуць стварыць новыя лясы і прывесці ў парадак месцы пахавання воінаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя комплексы.
Валожынскі лясгас запрашае прыняць удзел у акцыі.
Кантакты: Казыро Таццяна Станіславаўна - 80177248985
Галоўны ляснічы Рудовіч Мікалай Юр'евіч - 80177248985
Акрамя пасадкі лесу добраахвотнікі змогуць паўдзельнічаць ва ўборцы смецця і захламленасці, добраўпарадкаванні месцаў масавага адпачынку.


