12 красавіка ў Бабровіцкім культурна-спартыўным цэнтры прайшоў квэст да Дня касманаўтыкі. Хлопцы з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у дадзеным мерапрыемстве. Шмат што яны ўжо ведалі аб першым палёце чалавека ў космас, касмічных з'явах, планетах, а некаторыя пытанні былі новымі. На працягу ўсяго мерапрыемства адчувалася жаданне і цікавасць дзяцей да ведаў невядомых касмічных далеч.


