Кубак і першынство Валожынскага раёна па лёгкаатлетычным кросе, прысвечаны Году міру і стварэння адбыўся 12 красавіка 2023 года (тэрыторыя фруктовага саду). У спаборніцтвах прымалі ўдзел як навучэнцы ўстаноў адукацыі, так і дарослае насельніцтва. Ва ўзнагароджанні прызёраў і пераможцаў кроса прымаў удзел Іван Рыгоравіч Ціхан, старшыня Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, двухразовы чэмпіён свету, прызёр Алімпійскіх гульняў.


