Захаваем і прымножым! Педагогі і навучэнцы сярэдняй школы №1 г.Валожына далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу - 2023». Гэта магчымасць бліжэй пазнаёміцца з лясной гаспадаркай, даведацца, якімі намаганнямі і працай ствараюцца і захоўваюцца лясы, а таксама ўнесці асабісты ўклад у прымнажэнне лясных багаццяў рэгіёну.
Працоўны дзень выдаўся спрыяльным для дружнай і карыснай працы. Супрацоўнікі Валожынскага лясніцтва вызначылі фронт працы для ўдзельнікаў акцыі, забяспечылі неабходным інвентаром і саджанцамі. І закіпела праца на адведзеным участку, дзе высадзілі 5 тысяч соснаў на плошчы 1 га. Стомленыя, але гордыя за праведзеную працу на карысць малой радзімы, хлопцы падзяліліся ўражаннямі і фатаграфіямі.


