На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу Валожына з 15 па 18 красавіка 2023 года праходзіў чэмпіянат Мінскай вобласці па тэнісе настольным.
У выніку напружанай барацьбы ў камандным заліку месцы размеркаваліся наступным чынам:
Жанчыны
1 месца - каманда Валожынскага раёна
2 месца – каманда Уздзенскага раёна
3 месца – Барысаўскага раёна
Мужчыны
1 месца - каманда Валожынскага раёна
2 месца – каманда Вілейскага раёна
3 месца – Барысаўскага раёна.
У асабістым заліку пераможцамі і прызёрамі сталі:
Жанчыны
1 месца - Ліхтаровіч Дзіяна (Валожынскі раён)
2 месца - Галаўко Сафія (Дзяржынскі раён)
3 месца - Маліноўская Ніна (Валожынскі раён)
Мужчыны
1 месца - Галаўко Міхаіл (Дзяржынскі раён)
2 месца - Стральчонак Арцём (Барысаўскі раён)
3 месца - Пазднякоў Дзмітрый (Валожынскі раён)
Віншуем каманду Валожынскага раёна з выдатнымі вынікамі на чэмпіянаце Мінскай вобласці па тэнісе настольным.


