Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

«У прыроды ёсць сябры! Гэта мы - і ты, і я!»

17.04.2023

Аб праблемах экалогіі апошнім часам вельмі часта гавораць. Гэта нядзіўна - бо ад іх вырашэння залежыць жыццё будучых пакаленняў. 15 красавіка штогод адзначаецца Дзень экалагічных ведаў. У гэты дзень у Валожынскай дзіцячай бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае гэтай падзеі.

Бібліятэкар распавяла дзецям пра тое, што экалогія - гэта навука пра дом, і дом гэты вельмі вялікі: уся зямля з'яўляецца домам для істот, якiя на ёй жывуць. Дзеці абмеркавалі тэму беражлівых адносін да прыродных багаццяў і прыводзілі прыклады са свайго жыцця, як яны клапоцяцца пра навакольны свет.

У ходзе гутаркі школьнікі са здзіўленнем даведаліся, што ў прыродзе няма шкодных, непатрэбных раслін і жывёл, што ўсе яны цесна звязаны, па-свойму прыгожыя і карысныя.

Хлопцы паказалі сябе сапраўднымі знаўцамі прыроды: адгадвалі загадкі і адказвалі на пытанні. Усе ў падарунак атрымалі яркія налепкі з выявай жывёл.

Спадзяемся, што юным чытачам захочацца даведацца яшчэ больш пра жыццё птушак і звяроў, раслін і насякомых. І ў гэтым ім дапамогуць кнігі пра прыроду.

Задайте вопрос