У рамках правядзення XII педагагічнага марафону Валожынскага раёна «Педагог - прафесія мірная і стваральная» работнікам бібліятэкі Нахай Я.М. праведзена віктарына ў гульнявой форме «Што я ведаю аб прафесіях» для навучэнцаў пачатковай школы.

Віктарына ўключала ў сябе некалькі тураў. У першым туры былі конкурсы: «Адгадай прафесію», «Галаваломка», «Самая-самая». Хлопцам задаваліся навадныя пытанні, а яны адгадвалі якія бываюць прафесіі, складалі з набору слоў з апісаннем прафесіі саму прафесію, адказвалі на пытанні якая прафесія самая-самая.
У другім туры «Прафесія і яе інструменты» прайшлі конкурсы: «Бюро знаходак» – дзецям паказваліся інструменты, а яны павінны былі адгадаць хто іх страціў; «Літары і прафесіі» – неабходна было назваць як мага больш прафесій на пэўныя літары, «Лішні інструмент» - з набору слоў-інструментаў трэба было назваць лішняе слова.
У трэцім туры «Прафесія кожная самая важная», навучэнцы пазнаёміліся з прыказкамі аб прафесіях і працы, а ў конкурсе «Пакажы прафесію» дэманстравалі рухi кожнай прафесіі. Усе хлопцы актыўна і з задавальненнем удзельнічалі ва ўсіх конкурсах.


