«Тыдзень лесу» праводзіцца вось ужо шаснаццаты раз, і сёлета прысвечаны Году міру і стварэння.


Галоўная яе мэта - захаванне і прымнажэнне лясоў, прыцягненне шырокай увагі грамадскасці да беражлівых адносін да лесу. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі аддзела, а таксама прадстаўнікі ўстановы «Мінская абласная арганізацыйная структура» РДГА «БДПА» і Валожынскай раённай арганізацыі АСВОД.

Удзел у акцыі «Тыдзень лесу-2023» стаў не толькі выдатнай магчымасцю правесці час на прыродзе, але і важным крокам у захаванні натуральных рэсурсаў і экалогіі нашай краіны.


