Месяц май, апошні і самы цёплы месяц вясны, пачынаецца Святам вясны і працы, якое раней называлася Днём Міжнароднай салідарнасці працоўных. Цяпер мы адзначаем гэты дзень як свята Міру і Працы. 29 красавіка навучэнцы аб'яднання па інтарэсах «Спадчына» пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята ў нашай краіне і прынялі ўдзел у працоўным дэсанце «Чысты горад». Усе працавалі добрасумленна і зладжана, прыбралі вялікую тэрыторыю.
Крыніца: ctdimivenec.volozhin-edu.gov.by


