Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Дзень адчыненых дзвярэй

02.05.2023

У рамках міжведамаснага ўзаемадзеяння ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў дзяржаўнай установы «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» адбыўся Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства наведалі педагогі, дзеці-інваліды і бацькі будучых выпускнікоў ДУА «Валожынскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі», а таксама бацькі былых выпускнікоў, дзеці якіх залічаны ў аддзяленне.

Знаёмства пачалося з правядзення агляднай экскурсіі, падчас якой госці даведаліся аб напрамках дзейнасці аддзялення, формах работы, якім чынам адбываецца сацыялізацыя людзей з інваліднасцю ў грамадстве, развіццё працоўных навыкаў і здольнасцяў.

Далей наведвальнікам была прадастаўлена магчымасць паўдзельнічаць у інтэрактыўных лакацыях, дзе прэзентавалася дзейнасць гурткоў па інтарэсах і рэабілітацыйна-працоўных майстэрняў. Госці спрабавалі сябе ў тэатральным майстэрстве, спартыўных гульнях, ігры на шумавых музычных інструментах. Знаходжанне ў сэнсарным пакоі, пясочная тэрапія і ароматэрапія даставілі велізарнае задавальненне наведвальнікам мерапрыемства.

Асаблівае ўражанне зрабіў кулінарны майстар-клас, дзе кожны жадаючы мог спячы сабе духмяны блінец і прадэгуставаць сваё тварэнне.

Фінальным акордам Дня адчыненых дзвярэй стала канцэртная праграма, падчас якой хлопцы, якія наведваюць аддзяленне, дэманстравалі свае таленты.

Задайте вопрос