Да 78-й гадавіны Вялікай Перамогі супрацоўнікі бібліятэк Валожынскага раёна арганізуюць акцыю «З Днём Перамогі!».
Галоўнай задачай акцыі з'яўляецца ўцягванне карыстальнікаў, у тым ліку дзяцей і падлеткаў, у чытацкую садружнасць, якая беражліва захоўвае гістарычную памяць аб вялікім подзвігу пакалення, якое выстаяла і перамагло ў Вялікай Айчыннай вайне. Акцыя праводзіцца ў мэтах папулярызацыі літаратуры аб Вялікай Айчыннай вайне, фарміравання ў насельніцтва, а таксама ў дзяцей і моладзі, патрыятычных пачуццяў і маральных каштоўнасцей.
У рамках акцыі, з 2–12 мая 2023 года, у бібліятэках будуць арганізаваны ўрокі мужнасці, гісторыка-краязнаўчыя гадзіны, святочныя праграмы, патрыятычныя чытанні і іншыя мерапрыемствы.


