2 мая 2023 года супрацоўнікі Валожынскага краязнаўчага музея правялі ўрок па тэме «Дарогі мужнасці і славы», прысвечаны Дню Перамогі. Удзельнікамі мерапрыемства сталі навучэнцы 6 «Б» класа і члены ваенна-патрыятычнага клуба «Айчына» сярэдняй школы №1 г.Валожына. Хлопцы пазнаёміліся з біяграфіяй Героя Савецкага Саюза Васіля Васільевіча Шчарбіны, які гераічна загінуў на тэрыторыі раёна.


