У рамках акцыі «З Днём Перамогі!» у Вішнеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок мужнасці «Успомнім тых, хто ваяваў за перамогу».
Бібліятэкар расказала прысутным пра гераізм і стойкасць савецкіх салдат у гады вайны, пра аднавяскоўцаў, якія пайшлі на вайну, пра тое, якім цяжкім быў шлях да перамогі.
Да мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная фотавыстава «Памяць беражліва захоўваем».


