Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Напярэдадні Дня Перамогі ветэраны і ўдзельнікі вайны прымаюць віншаванні дома

05.05.2023

Добрай традыцыяй у нашым рэгіёне стала віншаваць напярэдадні Дня Перамогі ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, былых вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Кветкі, віншавальныя паштоўкі, падарункі і цёплыя словы падзякі адрасавалі Тэрэсе Францаўне Капуста з гарадскога пасёлка Івянец старшыня Івянецкага пасвыканкама Тэрэса Ліпніцкая і старшыня ветэранскай арганізацыі Аляксандра Недвецкая.

Тэрэса Францаўна, чыё дзяцінства і юнацтва прыйшліся на ваеннае ліхалецце, шчыра дзякавала за ўвагу і клопат. Людзі, якія перажылі жахі акупацыі, перакананы: пра вайну забываць нельга — толькі тыя страшныя ўрокі навучаць шанаваць мір і берагчы спакой у роднай краіне.

Дадамо, што да свята Перамогі віншаванні, падарункі і прыемныя сюрпрызы прыгатаваны для ўсіх ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны з нашага раёна.

Крыніца: valozhin.by

Задайте вопрос