Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Люблю цябе, мой край родны!

05.05.2023

Фарміраванне любовi да Радзімы пачынаецца з ранняга дзяцінства, з карцінкі ў буквары, песні мамы, таго кутка, дзе дзеці жывуць. В.А.Сухамлінскi казаў: «Нельга абудзіць пачуццё Радзімы без успрымання і перажыванні навакольнага свету. Няхай у сэрцы малога на ўсё жыццё застануцца ўспаміны пра маленькі куток далёкага дзяцінства. Няхай з гэтым кутком звязваецца вобраз вялікай Радзімы».

Выхаванцы дзіцячага садка №2 наведалі мерапрыемства «Люблю цябе, мой край родны!». Бібліятэкары заклікалі дзяцей беражліва ставіцца да нашай Радзімы, абараняць яе, каб усе маглі з гонарам сказаць: «Гэта мая Радзіма, гэта мая Беларусь!». Рабяты пазнаёміліся з кнігамі, прадстаўленымі на кніжнай выставе «Зямля мая!».

Галерэя малюнкаў

Задайте вопрос