9 мая ў гонар свята Перамогі на вул. Набярэжная ва ўрачыстай абстаноўцы адкрылі алею памяці.

Новая алея з туй была закладзена па вуліцы Набярэжная ля магілы ахвяр фашызму падчас рэспубліканскага суботніка кіраўніцтвам раёна сумесна з супрацоўнікамі пракуратуры.

На цырымоніі адкрыцця алеі прысутнічалі старшыня райвыканкама Яўген Круковіч, старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, пракурор раёна Аляксандр Ляўковіч, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.


Як адзначыў Аляксандр Ляўковіч: «Органамі пракуратуры ўжо на працягу двух гадоў расследуецца ўзбуджаная Генеральным пракурорам Рэспублікі Беларусь крымінальная справа па факце генацыду беларускага народа. Прымаюцца меры па аб'ектыўнаму і пэўнаму ўсталяванню ўсіх абставінаў здзяйснення генацыду ў дачыненні да нашага народа. У прыватнасці вывучаючы падзеі, якія адбыліся ў дадзеным месцы, пракуратурай прааналізаваны архіўныя матэрыялы, у тым ліку і звесткі кнігі «Памяць», прыняты меры па ўсталяванні відавочцаў падзей. У 2014 годзе праведзены раскопкі, дзе былі выяўленыя парэшткі, расстраляных у 1942-43 гадах мірных жыхароў.
Удзельнікі мітынгу ўсклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай маўчання.




