Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Футбольны турнір памяці Паўла Падрэза

10.05.2023

7 мая на стадыёне ДУА «Багданаўская сярэдняя школа» прайшоў футбольны турнір памяці Паўла Падрэза загінуўшага ў Рэспубліцы Афганістан. Турнір пачаўся з хвіліны маўчання ў памяць Паўла Падрэза. На адкрыццi турніру прысутнічала Яніна Юльянаўна - маці Паўла Падрэза. Ад старшыні «Валожынскай раённай ветэранскай арганізацыі фізічнай культуры і спорту» Рабцава Мікалая Мікалаевіча быў уручаны памятны сувенір Яніне Юльянаўне. Па выніках футбольнага турніру каманда з горада Валожына заняла 1 месца, каманда з вёскі Вішнева – 2 месца, каманда з гарадскога пасёлка Івянец – 3 месца. Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны дыпломамі і медалямі. Камандзе пераможцы быў уручаны пераходны кубак і грашовы прыз. Лепшыя гульцы турніру былі ўзнагароджаны памятнымі сувенірамі ад федэрацыі футбола Мінскай вобласці.

Задайте вопрос