4-5 мая 2023 года на базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу г.Валожына праходзілі абласныя спаборніцтвы па баскетболе сярод юнакоў 2008-2009 г. н. у рамках абласной спартакіяды школьнікаў у 2022/2023 навучальным годзе. У ходзе двух спаборніцкіх і напружаных дзён месцы размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - каманда Дзяржынскага раёна;
2 месца - каманда Валожынскага раёна;
3 месца - каманда Барысаўскага раёна;
4 месца - каманда Маладзечанскага раёна;
5 месца - каманда Мінскага раёна.
Віншуем каманду Валожынскага раёна з годным выступленнем на спаборніцтвах і ганаровым 2 месцам!


