У Сугвоздаўскай сельскай бібліятэцы-клубе 06.05.2023 г. прайшла гадзіна памяці «Подзвіг жыве ў нашых сэрцах», прысвечаная 78-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі ўспаміналі тых, хто абараняў Радзіму, хто аддаў сваё жыццё за мір на зямлі. Прысутныя ўскладалі вянкі да помнікаў, размешчаных на тэрыторыі бібліятэкі. Увазе як дарослых, так і дзяцей была прадстаўлена выстава ў фае бібліятэкі «Перамога. Адна для ўсіх»




