Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Пытанні падаткаабкладання рамеснікаў абмеркавалі на семінары ў райвыканкаме

11.05.2023

У зале пасяджэнняў Валожынскага райвыканкама прайшла рабочая сустрэча па пытанні падаткаабкладання рамеснай дзейнасці фізічных асоб з 1 ліпеня 2023 г.

Неабходнасць правядзення сустрэчы выклікана зменамі, унесенымі ў Падатковы кодэкс Беларусі. З тлумачэннямі перад прысутнымі рамеснікамі, а іх сабралася больш за 40, выступілі прадстаўнікі інспекцыі па падатках і зборах, аддзела эканомікі, раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

11 05 23 05

Як расказала на семінары намеснік начальніка інспекцыі - начальнік упраўлення падаткаабкладання фізічных асоб інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскага раёну Таццяна Якутовіч, да канца 2022 г. стаўка рамеснага збору была ўстаноўлена ў памеры 62 рублi, якія выплачваюцца за ўвесь каляндарны год работы.

З 1 студзеня 2023 г. рамеснікі выплачваюць збор не як раней — усю гадавую суму адным плацяжом, а штомесяц па 6 рублёў. Такі парадак будзе дзейнічаць да 30 чэрвеня 2023 г. А ўжо з 1 ліпеня фізічныя асобы змогуць працаваць з прымяненнем рамеснага збору толькі ў тым выпадку, калі атрымаюць рашэнне мясцовых органаў улады, што іх дзейнасць адносіцца да рамеснай. Для астатніх асноўным рэжымам падаткаабкладання становіцца падатак на прафесійны даход. Таксама яна адзначыла сучасныя дыстанцыйныя спосабы ўзаемадзеяння з падатковымі органамі. Гэта альбо выкарыстанне мабільнага дадатку на смартфоне, альбо кампутарная версія. Мабільны дадатак дазваляе дыстанцыйна стаць на падатковы ўлік, зарэгістравацца ў якасці плацельшчыка падатку на прафесійны даход, пры гэтым ніякіх падатковых дэкларацый падаваць не патрабуецца.

Начальнік раённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Марына Калітнік агучыла парадак выплаты плацяжоў у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь і фарміраванне страхавога стажу для фізічных асоб, якія самастойна выплачваюць плацяжы. Таксама яна патлумачыла: «Рамесніку, які выплачвае звычайны збор, не налічваецца будучая пенсія. Гэта вельмі важны момант, бо мы жадаем бачыць сацыяльна абароненае грамадства. У той жа час пры пераходзе на новую сістэму выплаты падатку з гэтай сумы будуць ісці страхавыя ўзносы ў ФСАН і чалавек зможа ў далейшым разлічваць на нармальную пенсію».

Як распавяла Алена Садоўская, начальнік аддзела эканомікі Валожынскага райвыканкама ў раёне рашэнне па пацвярджэнні рамеснага статусу будзе прымацца камісіяй і для пацверджання сябе ў якасці рамесніка трэба будзе падаць заяву ў райвыканкам у службу «Адно акно».

Крытэрыі аднясення да рамеснікаў распрацавала Міністэрства культуры. Галоўнае, каб гэта былі менавіта тыя промыслы, якія звязаны з нацыянальнымі і культурнымі традыцыямі, - падкрэсліла Алена Іванаўна. У сваю чаргу камісія складзе рэестр рамеснікаў раёна, каб у далейшым яны змаглі пацвердзіць свой статус.

valozhin.by

Задайте вопрос