Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Велапрабег у гонар Дня Дзяржаўнага герба, сцяга і гімна Рэспублікі Беларусь

13.05.2023

У другую нядзелю мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні свята аматары здаровага ладу жыцця - кіраўніцтва райвыканкама, прадстаўнікі арганізацый і прадпрыемстваў раёна, грамадскіх аб'яднанняў, моладзь і школьнікі, удзельнічаюць у патрыятычным велапрабегу.

Старт велапрабегу дадзены каля будынка Валожынскага сельскага выканаўчага камітэта. У суправаджэнні супрацоўнікаў ДАІ велапрабег, упрыгожаны ў колеры дзяржаўнай сімволікі, адправіўся па вуліцах Валожына. Удзельнікі велапрабегу пройдуць па маршруце размяшчэння арганізацый занесеных на раённую Дошку гонару. Кіраўнікам арганізацый старшыня райвыканкама Яўген Круковіч уручыць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь.

valozhin.by

Задайте вопрос