Да Міжнароднага дня абароны дзяцей у Пяршайскай сельскай бібліятэцы прайшоў конкурс малюнкаў «Дзяцінству сонца падарыце».
Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з гісторыяй свята, яго сімволікай, звярнула ўвагу на літаратуру, якая распавядае аб правах і абавязках дзяцей.
Напрыканцы мерапрыемства юныя чытачы бібліятэкі адправіліся ў займальнае падарожжа па кніжнай краіне..



