Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Плакаты таксама ваявалі…

02.06.2023

У маі адзіны бясплатны дзень для наведвання музеяў навучэнцамі школ супаў з апошнім навучальным днём 2022-2023 навучальнага года. У гэты дзень наведвальнікамі Валожынскага краязнаўчага музея сталі вучні сярэдняй школы №1 г.Валожына і група школьнікаў з г. Брагіна Гомельскай вобласці.

Для юных наведвальнікаў быў праведзены музейны ўрок: «Гісторыя ваенных плакатаў». Хлопцы даведаліся, што ў гады Вялікай Айчыннай вайны выразныя вобразы плакатаў і эмацыйныя лозунгі заклікалі народ да смеласці і стойкасці на фронце і напружанай працы ў тыле. Інфармацыя была прадстаўлена ў выглядзе мультымедыйнай прэзентацыі і экскурсіі па экспазіцыі «Ваенны плакат. Доўгае рэха вайны».

02 06 23 04 1

02 06 23 04 1

Задайте вопрос