Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Сацыяльна-творчая праграма «У будучыню – з надзеяй» прайшла ў Івянецкім Доме культуры

02.06.2023

31 мая 2023 года ў Івянецкім Доме культуры адбылася Міжнародная сацыяльна-творчая праграма «У будучыню – з надзеяй», якая праходзіць пры падтрымцы Дэпартамента аб ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, МНС Рэспублікі беларусь, арганізацыі «Беларускі фонд міру і ГА «БРСМ». Усіх прысутных павітаў кіраўнік спраў Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта А.В. Пінчук. Галоўная мэта праекта - выявіць творчыя здольнасці дзяцей і моладзі, спрыяць іх далейшаму развіццю. Па традыцыі канцэрт адкрывалі самыя таленавітыя хлопцы нашага пасёлка, якія атрымалі дыпломы і падарункі з рук кіраўніка праекта К.I. Копелевай. Прадоўжылася мерапрыемства канцэртам артыстаў беларускай эстрады. Сваю творчасць дарылі Заслужаны калектыў Белдзяржфілармоніі «Купалінка», Улада, Андрэй Дзяргай, Дзмітрый Гайдукоў, Аляксандр Балотнік, Васіль Сушко.