Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Міні-Містэр - 2023

02.06.2023

У першы дзень лета і разам з першым летнім святам — Днём Абароны дзяцей, на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага цэнтра прайшоў конкурс «Міні-Містэр — 2023» горада Валожына.

Юныя канкурсанты спаборнічалі ў чатырох этапах:

  • Візітная картка
  • Дэфіле
  • Творчае заданне
  • Фота-партфоліё

Па выніках конкурсу галоўны тытул «Міні-містэр — 2023» заваяваў Курбан Міхаіл, навучэнец Ракаўскай сярэдняй школы. У намінацыі «Міні-містэр - Глядацкіх сімпатый» перамог Павіч Міхаіл, навучэнец Першайскай сярэдняй школы. Медаль з тытулам «Прынц» заваяваў самы юны ўдзельнік конкурсу - Ракавец Павел, выхаванец дзіцячага сада №4 «Вясёлы вулей». Навучэнцу Івянецкай сярэдняй школы Раману Асіпацкаму была прысуджана намінацыя «Міні-містэр - Талент». А медаль «Міні-містэр Чароўнасць» заваяваў Вяршыцкі Максім, навучэнец гімназія №1 г.Валожына».

Кожны з удзельнікаў атрымаў дыплом, медаль намінацыі, сертыфікат і бокс з любімымі прысмакамі.

На працягу ўсяго конкурсу музычнымі нумарамі радавалі юныя артысты Валожынскага раённага цэнтра культуры.

Галерэя малюнкаў