Так называецца рэспубліканскі дабрачынны праект «Каляровыя сны», які прайшоў шосты раз у Мінску.
На мерапрыемства ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з'ехаліся 250 удзельнікаў з 18 дамоў і школ-інтэрнатаў. Дзеці дэманстравалі адзенне ад вядомых мадэльераў і вучнёўскіх калектываў у суправаджэнні песень беларускіх артыстаў.
Даша ЦЕРАШКЕВІЧ
Выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната штогод бяруць удзел у модным паказе. Не стаў выключэннем і сёлетні год. У прыгожых прыбраных касцюмах, пашытых выкладчыкам Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа Алай Яфімчык, хлопцы сталі мадэлямі на подыуме. Выхавальнік-інструктар па працатэрапіі Івянецкага дома-інтэрната Джульета Падгарэнка на працягу шасці гадоў займаецца падрыхтоўкай да выступлення і суправаджае выхаванцаў на гэтым мерапрыемстве. Таму ведае, на што варта звярнуць увагу пры пастаноўцы дэфіле:
– Для пачатку я расказваю дзецям, што гэта за мерапрыемства, і што мы будзем рабіць. Таму што любы чалавек адчувае сабе некамфортна, калі пападае ў незнаёмую сітуацыю. Потым з хлопцамі займаемся пастаноўкай малюнка і выхаду. Рэпетуем кожны дзень і акцэнтуем увагу на ўсім - паваротах, выправе, працы з гледачамі. Дзеці рыхтуюцца вельмі адказна і на заняткі ідуць з вялікім задавальненнем. Нават нягледзячы на занятасць, заўсёды надаюць гэтаму ўвагу.
Калекцыя нарадаў для ўдзелу ў модным паказе сёлета прыдумана і створана таленавітым выкладчыкам Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа Алай Яфімчык, якая адгукнулася на прапанову дырэктара Святланы Мучынскай паўдзельнічаць у дабрачынным праекце.
Я вельмі ўдзячная за магчымасць паўдзельнічаць у гэтым праекце.
Ала ЯФІМЧЫК
Як расказала нам Ала Аляксандраўна:
– Мне проста захацелася падарыць дзецям шмат прыемных уражанняў і парадаваць новымі ўборамі. Таму прыдумала для іх вобразы толькі пасля таго, як пазнаёмілася і паразмаўляла з хлопцамі. Вядома ж, улічыла ўсе пажаданні і перавагі. Гарнітуры атрымаліся розныя, але ў той жа час, гарманічна спалучаюемыя са знешнасцю рабят. Кожнаму падабраны прыдатны колер і фасон. Напрыклад, можна паглядзець на Дашу і заўважыць, што сукенка падыходзіць яе блакітным вачам. Пры стварэнні старанна выбіраліся тканіны і фурнітура. Сукенкі для дзяўчынак атрымаліся рамантычнымі і паветранымі, як для выпускнога бала. Гледзячы на іх, нарадзілася і назва калекцыі - «Моманты прыгажосці».
Модны паказ «Каляровыя сны» прайшоў у мінулую суботу. Перад пачаткам мерапрыемства мадэляў рыхтавалі візажысты і цырульнікі. Майстар каледжа Лізавета Цімановіч падбірала для дзяўчынак макіяж і прычоскі, хлопчыкам рабіла подыумныя ўкладкі. Усе хлопцы засталіся задаволеныя прыдуманымі для іх вобразамі.
Асаблівы модны паказ - гэта рэспубліканскі дабрачынны праект, у якім дзеці з асаблівасцямі і выхаванцы школ-інтэрнатаў з усёй рэспублікі дэманструюць дызайнерскія калекцыі ў суправаджэнні артыстаў. Мерапрыемства арганізоўвае Рэспубліканскі валанцёрскі цэнтр пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сваімі ўражаннямі з намі падзяліліся ўдзельнікі моднага паказу.
Оля ВЕНЕЛЬ удзячная дызайнеру за сукенку
Оля Венель удзельнічала ўпершыню:
– Зразумела – хвалявалася, бо не ведала, чаго чакаць. Падчас мерапрыемства адчула буру эмоцый. Па-першае, таму што настрой нам стваралі прыгожыя сукенкі. Дызайнер адгадаў нашы перавагі. Мы былі падобныя на паветраныя зефіркi і адчувалі сябе прынцэсамі. Па-другое, пазнаёміліся з новымі людзьмі, сталі героямі сцэны і яшчэ раз паказалі, што людзі з абмежаваннямі таксама могуць быць прыгожымі і ўмеюць праяўляць сябе з розных бакоў. Бо свет разнастайны, і кожны чалавек каштоўны па-свойму. Вельмі рада і ўдзячна за тое, што сукенкі застануцца ў нас. Наперадзе выпускны. А гэта значыць, што і там мы будзем бліскаць у нашых эксклюзіўных уборах.
Андрэй КЛОК - пастаянны ўдзельнік моднага паказу
Андрэй Клок, пастаянны ўдзельнік моднага паказу:
- Мы вельмі ўдзячныя вядомаму беларускаму дызайнеру Анастасіі Фальковіч і выкладчыку Валожынскага сельскагаспадарчага каледжа Але Яфімчык за стварэнне касцюмаў для моднага паказу. Шмат у чым дзякуючы іх намаганням наша выступленне пад музычную кампазіцыю Івана Зданюка «Выпускнік» прайшло «на ўра!». Немагчыма перадаць словамі і нашы ўражанні ад убачаных выступаў іншых хлопцаў. А вяртаючыся позна ўвечар назад у Івянец, рабяты ўжо дзяліліся сваімі думкамі на наступны май!
Наталля Нямкевіч,
фота аўтара


