У першы дзень лета з самай раніцы на пляцоўцы каля ФАКа маленькіх жыхароў горада чакала шмат сюрпрызаў. Працавалі атракцыёны, інтэрактыўна-забаўляльныя пляцоўкі, фотазоны.
Удзельнікаў свята прыцягвала пляцоўка, дзе працавала палявая кухня.
Праводзіліся майстар-класы, квэст-гульня «На старт! Увага! Лета!».
Працавала інфармацыйна-тэматычная пляцоўка «Правільнае лета», дзе дзецям і бацькам спецыялісты нагадалі аб бяспечных паводзінах на канікулах.
З задавальненнем выхаванцы дзіцячых садкоў і навучэнцы школ разам са сваімі бацькамі прымалі ўдзел у конкурсе малюнка на асфальце «Рознакаляровы дождж».
Відовішчнае выступленне падрыхтавалі Валожынскія спартсмены.
Самым урачыстым момантам свята было ўшанаванне пераможцаў творчых конкурсаў, навучальных алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў.
Старшыня раённай арганізацыі РГА «Белая Русь» Алена Клачко павіншавала ўсіх са святам і ўручыла падарункі самым актыўным удзельнікам танцавальнага калектыву «Непаседы» Ганне Рудовіч, Марыне Гомель, Дамініцы Ракавец і Дар'і Юша.
Насычаная праграма свята скончылася флэшмобам «Танцуй з намі» і дзіцячай дыскатэкай.
На працягу ўсяго свята гучала музыка, прыйшоўшыя на свята ласаваліся салодкай ватай і папкорнам, пакаралі батуты і асвойвалі мотатэхніку.
Свята атрымалася вясёлым і запамінальным. Яно стала пазітыўным пачаткам доўгачаканага летняга адпачынку для дзяцей нашага горада.


