Упраўленнем па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валожынскага райвыканкама праведзены семінар-нарада па актуальных пытаннях з удзелам прадстаўнікоў арганізацый раёна.
Разгледжаны пытанні афармлення працоўных адносін з непаўналетнімі ў складзе студэнцкіх атрадаў і летніх працоўных лагераў, а таксама пытанні індывідуальнага працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы час: патрабаванні аховы працы, парадак і тэрміны прадастаўлення дакументаў персаніфікаванага ўліку, пытанні падаткаабкладання.
Вывучана запатрабаванасць прапанаваных вакансій, размешчаных на партале дзяржаўнай службы занятасці.
У рабоце нарады прыняла ўдзел галоўны дзяржаўны інспектар Маладзечанскага міжраённага аддзела Мінскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Судніковіч Карына Аляксандраўна.


