Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

У Валожынскім раёне ўпершыню прайшоў конкурс касцоў

05.06.2023

Поле ў аграгарадку Бабровічы стала пляцоўкай для спаборніцтваў сярод умельцаў сапраўднага ручнога пакосу. Тут прайшло першае раённае свята-конкурс па ручной касьбе «Валожынская касавіца».

05 06 23 11

Арганізатарам конкурсу выступіла раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу пры падтрымцы раённага аб'яднання прафсаюзаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.05 06 23 12

Паказаць свае ўменні і паўдзельнічаць у спаборніцтвах вырашылі Мікалай Іванчык з адкрытага акцыянернага таварыства «Агра-Дубінскае», Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае», Валянцін Гупаловіч з адкрытага акцыянернага таварыства «Суднікаўскі», Сяргей Ярашэвіч – адкрытае акцыянернае таварыства «Валожынская райаграпрамтэхніка», Вікенцій Адамовіч – старшыня Валожынскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК. Гледзячы з якім азартам удзельнікі конкурсу прыступілі да самой касьбы да іх далучыўся і старшыня сельскагаспадарчага ўпраўлення «Бабровічы» УП «Мінаблгаз» Юрый Бяляўскі.

Канкурсанты да выпрабавання падрыхтаваліся грунтоўна: падтачылі косы, прыбраліся ў нацыянальныя касцюмы і саламяныя капелюшы. Перад выхадам на касавіцу ўсе касцы атрымалі вузельчыкі з ежай. Бо як раней жонка збірала мужа ў полі? Клала малако, хлеб і кавалачак сала. Гэты рытуал не парушылі і на конкурсе, бо сіл на кантрольны ўчастак трэба выдаткаваць нямала.

Узяўшы ў рукі працоўны інструмент, канкурсанты пачалі касьбу. Кожны ўдзельнік павінен быў скасіць участак поля памерам -1,5 на 15 метраў хутка і самае галоўнае якасна. Конкурснае заданне праходзіла пад кантролем суддзяў. Яны ацэньвалі просталінейнасць, чысціню, эстэтычны выгляд і вышыню травы пасля пакосу.

05 06 23 13 Пераможца конкурсу Васіль Язерскі

05 06 23 14 3

05 06 23 14 3

Конкурс атрымаўся відовішчным і азартным, сапраўдным спартыўным спаборніцтвам. А калі спаборніцтва - ёсць і пераможцы. У выніку — першае месца заняў Васіль Язерскі з сельгаспрадпрыемства «Гародзькаўскае». Усе ўдзельнікі спаборніцтваў атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі ад старшыні раённага аб'яднання прафсаюзаў Сняжаны Нахай.

05 06 23 14 3

valozhin.by

Задайте вопрос