4 чэрвеня 2023 года на пляцоўцы перад Iвянецкiм Домам культуры прайшло свята «Дзяцінства – лепшая планета!», прысвечаны Міжнароднаму Дню абароны дзяцей. Адкрылася свята прывітальным словам старшыні Івянецкага пасвыканкама Т.Е. Ліпніцкай. Працягнулася свята канцэртамі мастацкай самадзейнасці Івянецкага Дома культуры, Івянецкай дзіцячай школы мастацтваў, Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця, Івянецкай сярэдняй школы. Яркімі момантамі сталі касцюміраваныя гульнявыя праграмы і пенная дыскатэка для дзяцей, арганізаваныя Iвянецкiм Домам культуры. На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, майстар-класы, аквагрым і гандлёвыя кропкі, можна было наведаць выставы Івянецкага Дома творчасці для дзяцей і моладзі і Івянецкай бібліятэкі.


