Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

Яшчэ адна перамога ў педагогаў дашкольнай адукацыі Валожынскага раёна!

07.06.2023

31 мая і 1 чэрвеня 2023 года ў Санкт-Пецярбургу прайшлі фінальныя мерапрыемствы VIII Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД «Майстэрства без межаў», у якім бралі ўдзел спецыялісты з Расіі, Рэспублікі Арменіі, Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан , Кіргізскай Рэспублікі, Рэспублікі Таджыкістан.

Сярод пераможцаў - педагог з Валожынскага раёна! Дыпломам III ступені VIII Міжнароднага конкурсу прафесійнага майстэрства спецыялістаў дашкольных адукацыйных арганізацый краін СНД «Майстэрства без межаў» у намінацыі «Лепшы загадчык» узнагароджана Матус Юлія Вікенцьеўна, загадчык ДУА «Дзіцячы садок № 4 «Вясёлы вулей» г.Валожына».

Арганізатарамі конкурсу высока адзначана прафесійнае майстэрства ўдзельнікаў конкурсу, іх творчы патэнцыял, зацікаўленасць у выніках сваёй дзейнасці, актыўны ўдзел у прафесійным узаемадзеянні. У рамках фінальных мерапрыемстваў удзельнікі конкурсу наведалі дзіцячыя сады Санкт-Пецярбурга і здзейснілі аглядную экскурсію па горадзе.

Задайте вопрос