7 чэрвеня на базе Валожынскага раённага цэнтра культуры была праведзена дзіцячая дыскатэка «Непаседы». Удзельнікамі дыскатэкі былі хлопцы, якія наведваюць аздараўленчы лагер на базе ДУА «Сярэдняя школа №2 г.Валожына». Дыскатэка прайшла на хвалі пазітыву і весялосці. У кожнага ўдзельніка была магчымасць праявіць сваю індывідуальнасць у конкурсах «Зорка дыскатэкі» і «Танцавальны рынг». Рытмы сучаснай музыкі не далі хлопцам засумаваць ні на хвіліну. Дыскатэчную залу яны пакідалі з зарадам станоўчых эмоцый і выдатнага настрою!



