Напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прадстаўнікі старэйшага пакалення горада Валожына і Валожынскага раёна наведалі мемарыяльны комплекс «Хатынь» і Курган Славы. Паездка была арганізавана работнікамі ДУ «Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва». У мерапрыемстве прынялі ўдзел 45 чалавек: удзельнікі аддзялення дзённага знаходжання для пажылых грамадзян, члены Савета пажылых грамадзян, прадстаўнікі раённай ветэранскай арганізацыі.


