Мы адзначаем гэты дзень, каб нагадаць усім аб той важнай ролі, якую акіяны граюць у нашым жыцці. Супрацоўнікі Валожынскай дзіцячай бібліятэкі правялі экалагічную гутарку-прэзентацыю «Цуды і таямніцы акіяна».
Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з акіянамі нашай планеты, даведаліся асаблівасці кожнага з іх. З дапамогай электроннай прэзентацыі дашкольнікі з захапленнем здзейснілі незвычайнае падарожжа ў глыбіні акіянаў, даведаліся многія таямніцы падводнага свету і пазнаёміліся з дзіўнымі марскімі насельнікамі. Акрамя гэтага хлопцы абмеркавалі, якія экалагічныя праблемы сёння існуюць і як з імі трэба змагацца.
Вада на зямлі - неабходная ўмова для жыцця ўсіх жывых арганізмаў, уключаючы чалавека. Захаваем прыроду разам!


