8 чэрвеня 2023 года ўдзельнікі ўзорнага тэатра лялек «Вандроўка» Івянецкага Дома культуры паказалі лялечны спектакль «Новы Калабок» для дзяцей, якія наведваюць аздараўленчы лагер на базе ДУА «Івянецкая сярэдняя школа». Пасля спектакля для дзяцей была арганізавана дзіцячая дыскатэка.


