З 7 па 8 чэрвеня ў г.Мінску праходзіла першынство Мінскай вобласці па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2009 г. н. і маладзей. Каманда ДУ «ДЮСШ Валожынскага раёна» прыняла ўдзел у спаборніцтвах у складзе 6 спартсменаў-навучэнцаў аддзялення лёгкай атлетыкі.
Вынікі спаборніцтваў:
1 месца - Варапай Мікіта (ядро/дыск)
2 месца - Кавецкі Мікіта (ядро)
1 месца - Шчарбачэвіч Раман (3000 с/х)
3 месца - Бендзік Аляксандр (600 м)
Віншуем спартсменаў-навучэнцаў з добрымі вынікамі!


