Адрас:

222357, г. Валожын, пл. Свабоды, 2

Тэлефон прыёмнай:

+375 (1772) 5-55-72

Рэжым работы:

з 8.30 да 13.00 і з 14.00 да 17.30 па буднях

гарачая лінія: +375 (1772) 5-55-72

9 чэрвеня 2023 года - сумная дата ў гісторыі г.п. Івянец

09.06.2023

9 чэрвеня 2023 года – сумная дата ў гісторыі г.п. Івянец. 81 год таму было знішчана яўрэйскага гета. Расправу над апошнімі 800 вязнямі Івянецкага гета, сярод якіх былі яўрэі з Дзераўнога, Рубяжэвічаў, Налібакі, Волмы і Каменя, правялі карнікі з Баранавічаў. За кіламетр ад Івянца, на месцы расстрэлу яўрэяў ля пяршайскай дарогі, у 1965 г. быў пастаўлены помнік ахвярам фашызму. На дарозе паказальнік. На ім напісана, што 9 чэрвеня 1942 г. нямецка-фашысцкімі захопнікамі былі па-зверску забіты яўбрэі - жыхары Івянца і іншых мястэчак вакол пушчы.

9 чэрвеня 2023 года ля помніка адбылася акцыя памяці, у якой прынялі ўдзел прадстаўнікі Івянецкага пасялковага выканаўчага камітэта, Савета ветэранаў і ўстаноў культуры г.п. Івянец, навучэнцы Івянецкай сярэдняй школы, якія ўсклалі кветкі і запалілі свечкі ў памяць аб ахвярах Вялікай Айчыннай вайны.

Задайте вопрос